Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
club33443798
Описание
Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Забыць цябе ня маю сiлы!
Ня раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю...
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынiчкi вузенькае ложа
I елка ў пары з хваiною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час каханьня,
Ў апошнi вечар раставаньня.
I бачу лес я каля хаты,
Дзе колiсь весела дзяўчаты
Сьпявалi песьнi дружным хорам,
З работы йдучы позна борам.
Нясьлiся зыкi песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбiвалiсь,
I iм узгоркi адклiкалiсь,
I радасьць бiла ў песьнях вольных.
А хвоi, елкi векавыя
Пад зыкi песень маладыя
Маўчком стаялi ў нейкай думе,
I ў iх цiхусенечкiм шуме
Няслось вячэрнее маленьне
Ўгару, сьвятое аддаленьне.