Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
bybicyclingpoetrytrip
Описание
Мы двое вела-турыстаў з Беларусi, горад Брэст. Скарыўшы ў мінулым годзе Крым (трошкі раней за Пуцiна), мы жадаем ускладніць сабе жыццё і праехаць па цывілізаванай і ўпарадкаванай для раварыстаў Еўропе. Толькі на гэты раз агульнай мэтаю нашай паездкі будзе чытанне беларускіх вершаў у прыгожых месцах 5 краін: Германіi, Нідэрландаў, Францыi, Люксембурга и Бельгіi. Як вынiк будзе адзнята i змантавана пазiтыўнае вiдэа з нашымi натхнёнымi тварамi на фоне краявiдаў Еўропы.
На жаль, шмат хто не ведае нават дзе знаходзiцца Беларусь. Гэта абудзiла ў нас жаданне звярнуць увагу да нашай культуры, а ровар, як сродак агульнай мовы, быў абраны ў якасьцi эфектыўнай прылады.
Пэўныя мэты:
- распаўсюджанне i папулярызацыя беларускай мовы i культуры;
- прыцягненне ўвагi да занадта павольнага развiцця роварнай інфраструктуры ў Беларусi;
- знаёмства з новымi людзьмі i распаўсюджанне праўдзівай інфармацыі аб эканамiчным, палiтычным i сацыяльным стане ў Беларусi (Беларусь - гэта не толькi Лукашэнка i палiтычныя зняволеныя);
- умацаванне міжнародных адносінаў паміж звычайнымі еўрапейцамі i беларусамi